Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 12 грамадзян Расеі і Ўкраіны, якія трапілі пад санкцыі ЭЗ


Эўрапейскі Зьвяз апублікаваў прозьвішчы яшчэ 12 грамадзян Расеі і Ўкраіны, супраць якіх таксама ўведзеныя санкцыі за прычыннасьць да адрыву Крыму ад Украіны.

У новым сьпісе:

1. Дзьмітры Рагозін, віцэ-прэм’ер ураду Расеі

2. Сяргей Глазьеў, дарадца прэзыдэнта Расеі

3. Валянціна Мацьвіенка, сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі

4. Сяргей Нарышкін, сьпікер Дзярждумы Расеі

5. Дзьмітры Кісялёў, дырэктар Расейскага фэдэральнага інфармагенцтва “Россия сегодня“

6. Аляксандар Насатаў, намесьнік камандуючага Чарнаморскім флётам РФ

7. Валеры Кулікоў, намесьнік камандуючага Чарнаморскім флётам РФ

8. Уладзіслаў Суркоў, памочнік прэзыдэнта Расеі

9. Міхаіл Малышаў, не прызнаны Кіевам старшыня ЦВК Крыму

10. Валеры Мядзьведзеў, не прызнаны Кіевам старшыня выбаркаму Севастопаля

11. Генэрал-палкоўнік Ігар Турчанюк, дэ-факта камандуючы расейскімі войскамі ў Крыме

12. Алена Мізуліна, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі.

Санкцыі да гэтых асобаў пачынаюць дзейнічаць з 21 сакавіка, перадае УНІАН.

17 сакавіка Рада ЭЗ зацьвердзіла сьпіс з васьмі крымчан — грамадзян Украіны і 13 грамадзян Расеі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і актывы якіх на тэрыторыі ЭЗ замарожаныя.

Цяпер у сьпісе 33 прозьвішчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG