Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Феадосіі марская пяхота рыхтуецца да штурму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Перамовы Феадасійскага асобнага батальёну марской пяхоты МУС Украіны з прадстаўнікамі Чарнаморскага флёту Расеі нічым не завяршыліся, у часьці чакаюць штурму.

Намесьнік міністра абароны Ўкраіны Леанід Палякоў заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, што ўкраінскія вайскоўцы павінны трымацца ў Крыме да тых часоў, пакуль палітычнае кіраўніцтва ня вычарпала ўсе дыпляматычныя і мірныя сродкі для вырашэньня канфлікту.

Палякоў заявіў, што кіраўніцтва краіны разумее, наколькі цяжка ўкраінскім вайскоўцам цяпер у Крыме, але спадзяецца, што яны будуць верныя прысязе.

Раней украінскія маракі заклікалі кіраўніцтва дзяржавы агучыць канкрэтныя рашэньні што да далейшых дзеяньняў вайскоўцаў у Крыме.

«Міністэрства абароны і Генштаб ставяць перад нашымі ваеннымі маракамі і ўсімі вайскоўцамі ў АРК задачу — абараняць свае караблі, свае воінскія часьці ад нападнікаў. І там, дзе нашы вайскоўцы дзейнічаюць рашуча, у адпаведнасьці з воінскімі статутамі і Канстытуцыяй, са сваім воінскім абавязкам, усе правакацыі правальваюцца», — заявіў на брыфінгу выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў. Ён адзначыў, што сытуацыя ўскладняецца тым, што на вайскоўцаў і іхнія сем’і аказваецца «пастаянны псыхалягічны ціск і запалохваньне».

Паводле Турчынава, «трэба захаваць каардынацыю воінскіх падразьдзяленьняў і ні ў якім разе не дапусьціць уварваньня Ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі ўглыб Украіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG