Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе тлумачэньняў ад Армэніі


Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян падчас адведзінаў непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян падчас адведзінаў непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі

Украіна выклікала ў Кіеў для кансультацыяў свайго амбасадара ў Армэніі і ўручыла армянскаму паслу ва Ўкраіне ноту пратэсту ў справе анэксіі Крыму расейскім бокам.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

Кіеў чакае афіцыйнай пазыцыі Армэніі ў пытаньні анэксіі Крыму расейскім бокам, адзначыў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі ўкраінскага МЗС Яўген Перабійніс, перадае Інтэрфакс.

Прызнаньне Армэніяй анэксіі Крыму прывядзе да нэгатыўных наступстваў для ўкраінска-армянскіх адносін, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Данііл Лубкіўскі, паведамляе УНІАН.

«Мы зьвярнуліся ў Армэнію, каб яна паведаміла афіцыйна і публічна, што яна не прызнае анэксіі Крыму. Пры ажыцьцяўленьні або агучваньні пазыцыі, якую мы зможам інтэрпрэтаваць як недружалюбную, гэта будзе мець нэгатыўныя наступствы для нашых двухбаковых адносінаў», — сказаў Лубкіўскі.

20 сакавіка прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян падтрымаў «самавызначэньне» Крыму. Ён лічыць нелегітымны крымскі рэфэрэндум «прыкладам рэалізацыі права народаў на самавызначэньне».
XS
SM
MD
LG