Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ — гэта сымбалічны крок і падтрымка дэ-факта грамадзянаў Украіны і ўкраінскага ўраду — і палітычна, і эканамічна, заявіла ў Брусэлі прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

«Мы будзем побач з украінцамі, і Эўразьвяз гатовы дапамагаць Украіне кожны дзень і надалей», — дадае Даля Грыбаўскайце.

На пытаньне аб магчымай рэакцыі Расеі ў адказ на санкцыі, якія былі пашыраныя Эўразьвязам напярэдадні лідэр Літвы адказвае: «Ніхто нікога не баіцца».

Эўразьвяз і Ўкраіна сёньня падпісалі палітычную частку пагадненьня аб асацыяцыі.

Ўкраінскае кіраўніцтва плянуе падпісаць эканамічную частку пагадненьня аб асацыяцыі уключна з зонай свабоднага гандлю пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 25 траўня, але да канца гэтага году.
XS
SM
MD
LG