Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які лёс чакае ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18:00


Сярод тэмаў:

Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк падпісаў сёньня ў Брусэлі палітычную частку пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Эканамічная частка будзе падпісана пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у траўні. Адначасова Савет Фэдэрацыі Расеі ратыфікаваў пагадненьне аб далучэньні да Расеі Крыму і Севастопалю, а прэзыдэнт Пуцін падпісаў гэтыя законы

Украінскія вайскоўцы ў Крыме наракаюць на цэнтральны ўрад у Кіеве, які, паводле іх меркаваньня, кінуў сваю армію на паўвостраве на волю лёсу. Разам з тым, многія часткі яшчэ застаюцца верныя прысязе і не пераходзяць на бок Расеі

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прэзэнтуе сёньня ва Ўправе БНФ ў Менску сваю кнігу апавяданьняў «Чарвяк»

Апытаньне ў Менску: Ці пойдзеце вы на шэсьце і мітынг з нагоды Дня волі ў Менску?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG