Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 21 сакавіка падпісаў указ аб утварэньні Крымскай фэдэральнай акругі.

Ад гэтай даты расейскі бок лічыць, што самаабвешчаная Рэспубліка Крым і горад Сэвастопаль прынятыя ў склад Расеі.

Паўнамоцным прадстаўніком Крамля ў новай акрузе прызначаны кіраўнік вайсковага холдынгу «Славянка» Алег Белавенцаў.

Віцэ-адмірал Белавенцаў апошні год займаў пасаду гендырэктара ААТ «Славянка», падкантрольнага Міністэрству абароны Расеі.

Паводле расейскіх СМІ, Белавенцаў уваходзіць у атачэньне міністра абароны Сяргея Шайгу.

Калі Шайгу быў кіраўніком Маскоўскай вобласьці, ён узначальваў кіраўніцтва справамі губэрнатара і абласнога ўраду.

Пуцін падпісаў пагадненьне з самаабвешчанымі ўладамі Крыму аб далучэньні да Расеі на аснове нелегітымнага рэфэрэндуму.

ЭЗ, ЗША і шэраг іншых уплывовых краін сьвету ўвялі эканамічныя і палітычныя санкцыі супраць Крамля за анэксію Крыму.
XS
SM
MD
LG