Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэрыторыя Расеі прырасла Крымам, але ўплыў Расеі ў постсавецкай прасторы выразна паменшаў. Дастаткова толькі паглядзець на Беларусь.

Так лічыць Эндру Ўілсан, дасьледнік Эўрапейскай рады па міжнародных адносінах, які выклаў сваё бачаньне цяперашняй сытуацыі на постсавецкай прасторы ў артыкуле, апублікаваным у апошнім выданьні амэрыканскага двухмесячніка Foreign Affairs.

Паводле Ўілсана, анэксія Крыму далася Пуціну коштам разбурэньня ягонай доўгатэрміновай стратэгіі — пабудовы Эўразійскага саюзу.

Эндру Ўілсан тлумачыць:

«Уварваньне Расеі ва Ўкраіну выявіла стратэгічную нявызначанасьць праекту Пуціна. Расея любіла падкрэсьліваць, што Эўразійскі саюз будзе служыць у якасьці раўнапраўнага партнэрства паміж дзяржавамі-чальцамі і стане месцам, дзе кожны зможа лепш праводзіць свае палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Але інтарэсы Масквы раптам аказаліся значна больш шырокімі, чым яны былі ўсяго некалькі месяцаў таму. Пуцін абгрунтаваў свой крымскі гамбіт ўсёахопнай, але невыразна акрэсьленай дактрынай „адказнасьці за абарону“. Ніхто ня ведае, ці Пуцін цяпер вырашыў прасоўваць гэтую дактрыну пры дапамозе вайсковай сілы, або нават таго, каго ён намераны абараняць: этнічных расейцаў, расейскамоўных ці наагул усіх тых, хто, паводле Расеі, патрабуе дапамогі.
Лукашэнка пакуль яшчэ толькі выглядвае з расейскага шатра. І не зьбіраецца сыходзіць. Але пасьля агрэсіўнага захопу Пуціным Крыму, Лукашэнка пачаў штораз больш трывожна паглядаць у бок выхаду.

Партнэры Расеі па цалкам зразумелых прычынах напалоханыя. У пачатку ўкраінскага крызысу, калі празаходнія пратэстоўцы начавалі пад адкрытым небам у Кіеве, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выглядаў задаволеным, калі Расея заахвочвала ўкраінскі рэжым расправіцца з пратэстам. Як і Пуцін, ён ня меў ніякага жаданьня, каб славянскія браты ўкраінцаў у Расеі і Беларусі капіявалі лёзунгі і тактыку ўкраінскіх пратэстоўцаў. (Лукашэнка ўсё яшчэ траўмаваны пратэстам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010, калі ён пачынаў свой чацьверты прэзыдэнцкі тэрмін). Але вайсковае ўмяшаньне Расеі ў Крыме — гэта зусім іншае пытаньне. Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся даслаць сваіх назіральнікаў на крымскі рэфэрэндум 16 сакавіка. Ён таксама кінуў выклік Маскве, сказаўшы, што ён будзе працаваць з новым празаходнім урадам у Кіеве (які Пуцін назваў „нелегітымным“)».

Чаму Лукашэнку не даспадобы анэксія Крыму Расеяй і новая роля Расеі на постсавецкай прасторы? Паводле Ўілсана, набяруцца як мінімум тры прычыны:

«Ёсьць важкія прычыны для Беларусі адчуваць сябе пад пагрозай. Яна ня мае ніводнага анкляву з большасьцю этнічна расейскага насельніцтва, як Крым, хоць каля 8% насельніцтва ва ўсходняй частцы Беларусі зьяўляецца этнічна расейскім. Але расейская зьяўляецца дамінуючай мовай у Беларусі. Паводле лёгікі Пуціна, пры захопе Крыму, нават Беларусь можа ў адзін прыгожы дзень стаць мішэньню расейскага ціску. (...)

Нават калі ўварваньне Расеі ў Беларусь у бліжэйшы час падаецца малаверагодным, у Лукашэнкі сапраўды ёсьць падставы для непакою аб наступствах далучэньня да пуцінскага Эўразійскага саюзу. З аднаго боку, Лукашэнка, магчыма, ужо адчувае, што Эўразійскі саюз ня будзе эканамічным дабром для Беларусі, якім ён калісьці яго ўяўляў. Калі ён і мог спадзявацца, што ў гэтым саюзе ён знойдзе адкрыты рынак для танных беларускіх тавараў, то нават яго папярэднік, Мытны саюз, ужо выразна выявіў, што беларускія тавары зь цяжкасьцю канкурыруюць ва ўмовах свабоднага рынку нават з таварамі, вырабленымі у Расеі ці Казахстане. (...)

Але перш за ўсё Лукашэнка хоча пазьбегнуць сытуацыі, у якой трэба зрабіць выбар паміж Расеяй і Захадам. Ён заўсёды адчуваў сябе камфортна, будучы саюзьнікам Расеі, але толькі ў якасьці лідэра моцнай незалежнай дзяржавы, здольнага ісьці сваім уласным курсам».

Заключная выснова Ўілсана наступная:

«Таму не павінна зьдзіўляць, што Лукашэнка выразна адсоўваецца ад Пуціна ў апошнія тыдні. Беларусь пачала намякаць, што хоча палепшыць адносіны з Эўразьвязам, пагадзіўшыся ў лютым прыняць удзел у візавых перамовах з Брусэлем. Але любы рух Менску ў бок ЭЗ павінен быць паступовым працэсам. Лукашэнка па-ранейшаму зьяўляецца дыктатарам, які не зацікаўлены ў тым, каб ягонае кіраваньне адпавядала дэмакратычным стандартам Эўропы. У цяперашні час Лукашэнка пакуль яшчэ толькі выглядвае з расейскага шатра. І не зьбіраецца сыходзіць. Але пасьля агрэсіўнага захопу Пуціным Крыму, Лукашэнка пачаў штораз больш трывожна паглядаць у бок выхаду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG