Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутата Дзярждумы, які прагаласаваў супраць анэксіі Крыму, патрабуюць пазбавіць мандата


Ільля Панамароў
Ільля Панамароў

Ільля Панамароў стаў адзіным дэпутатам з 446, які выступіў супраць.

Фракцыя ЛДПР мае намер паставіць перад Дзярждумай пытаньне аб пазбаўленьні Ільлі Панамарова паўнамоцтваў дэпутата з-за таго, што ён прагаласаваў супраць ратыфікацыі Дамовы аб прыняцьці Крыму ў РФ і закона аб новых суб'ектах Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт партыі.

«7 красавіка фракцыя ўнясе на разгляд Дзярждумы заяву аб прызнаньні страчанымі паўнамоцтваў дэпутата Ільлі Панамарова, паколькі ён выступіў супраць інтарэсаў дзяржавы, пайшоў на цыгундары ў нацыстаў, якія жадаюць раскалоць краіну», – гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя пазбаўленьня паўнамоцтваў Панамарова, ЛДПР таксама мяркуе, што «астатніх дэпутатаў, якія ўстрымаліся пры галасаваньні, неабходна папярэдзіць аб іх няпоўнай адпаведнасьцi палітычнаму статусу».

Член фракцыі «Справядлівая Расея» Ільля Панамароў у сваім «Жывым часопісе» патлумачыў сваю пазыцыю. «445 за, 0 устрымаліся, 1 супраць (я). Чацьвёра не галасавалі... У 1994 годзе ўрад Ельцына заключыў з урадам Украіны зьдзелку – мы адмаўляемся ад тэрытарыяльных прэтэнзій на Крым, а Ўкраіна адмаўляецца ад ядзернай зброі. Недальнабачную зьдзелку, але тым ня менш – мы далі слова. Украіна сваю частку дамовы выканала, мы ж яе, атрымліваецца, банальна падманулі», – напісаў Панамароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG