Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бжэзінскі: Санкцыі ЗША як закуска перад абедам


Зьбігнеў Бжэзінскі
Зьбігнеў Бжэзінскі

Ці прывядуць дзеяньні Расеі ў Крыме да яе міжнароднай ізаляцыі? Наколькі эфэктыўнымі могуць стаць санкцыі, і як далёка можа пайсьці Захад, не нашкодзіўшы ўласным інтарэсам?

Аналізуючы дзеяньні і заявы Пуціна ў Крамлі, былыя дарадцы па Нацыянальнай бясьпекі ЗША Зьбігнеў Бжэзінскі і Брэнт Скоўкрафт заявілі, выступаючы ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі Пуціна паклалі канец чвэрці стагоддзя часам няроўных, але ў той жа час канструктыўных адносінаў паміж ЗША і Расеяй, паведамляе «Euronews»

«Мы павінны прадэманстраваць расейцам нашу заклапочанасьць тым, што словы, сказаныя Пуціным, занадта нагадваюць тое, што казаў Гітлер пра Аўстрыю напярэдадні „аншлюсу“, за якім рушыла ўсьлед Судэцкая вобласьць, і нам вядома, чым усё гэта скончылася. І гэта можа прывесьці да вельмі сур’ёзных праблем у Эўропе, калі мы застанемся пасіўнымі перад тварам такога катастрафічнага разьвіцьця падзей, магчыма, Украіна разваліцца, або адбудзецца паўтор таго, што здарылася ў Крыму», — заявіў Зьбігнеў Бжэзінскі.

«Пуцін — іншы чалавек. Ён зусім не падобны на Гарбачова, і яшчэ менш на Хрушчова. Ён глядзіць на рэчы як былы агент КДБ, як той, хто перажыў крах Савецкага Саюзу. Гэты чалавек поўны злосьці, таму што лічыць, што гэты крах быў справакаваны у тым ліку і Злучанымі Штатамі, каб прынізіць Расею і атрымаць перавагу над Расеяй», — лічыць Брэнт Скоўкрафт.

На думку двух былых «палітычных цяжкавагавікоў» у Эўропе пачынаецца новая эра напружанасьці, хоць абодва ня лічаць гэта вяртаньнем да халоднай вайны.

«Пуцін павінен тройчы падумаць: ці можа ён на гэтым этапе разьвязаць вайну ў самым сэрцы Эўропы, улічваючы стан эканомікі сваёй краіны, варты жалю, і досыць адсталы стан сваёй арміі, якая пакуль толькі мадэрнізуецца. Калі б ён гэта распачаў праз 10 гадоў, магчыма, ён быў бы ў лепшай пазыцыі. Але ў дадзены момант я ня думаю, што Пуціна б парадаваў сур’ёзны канфлікт у гэтай частцы Эўропы. Ён палічыў бы за лепшае абысьціся малой крывёю, распадам Украіны, або якімі-небудзь ўзрушэньнямі ўнутры Ўкраіны. І я лічу, мы павінны канструктыўна растлумачыць яму, што гэта малаверагодна, паколькі ў нас там таксама ёсьць інтарэсы», — кажа Зьбігнеў Бжэзінскі.

Дзеяньні Ўладзімера Пуціна можна было б прадказаць, калі б Захад надаваў больш увагі ўкраінскай эканоміцы, але Злучаныя Штаты і эўрапейцы паленаваліся заняцца гэтым, падкрэсьліў Брэнт Скоўкрафт:

«ЭЗ зрабіў Украіне прапанову аб будучых адносінах. Трохі таго, трохі гэтага, там трошкі, трошкі сям. Гэта значыць практычна нічога. Пуцін у сваю чаргу прапанаваў крэдыт у 15 мільярдаў даляраў. Тое ж самае маглі б і, я думаю, павінны былі зрабіць Злучаныя Штаты, сказаўшы: эканоміка Ўкраіны ў жахлівым стане, мы — Злучаныя Штаты, ЭЗ і Расія — разам гатовыя пачаць праграму дапамогі Ўкраіне».

«Euronews» пацікавіўся ў Зьбігнева Бжэзінскага, ці лічыць ён санкцыі ў дачыненьні да Расеі дастатковымі.

«Ну яны як закуска перад абедам, лёгкая, не занадта сытная», адказаў Бжэзінскі, падкрэсьліўшы, што чакае большага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG