Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч выйдзе на свабоду 8 красавіка


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

8 красавіка ў Мікалая Аўтуховіча заканчваецца тэрмін адбыцьця пакараньня, і ён павінен выйсьці з турмы, паведаміла ягоная адвакатка Тацяна Чыгак.

Сёньня ў Ленінскім раённым судзе Горадні адбыўся папярэдні разгляд скаргі Мікалая Аўтуховіча на выкарыстаньне адносна яго мераў спагнаньня. Справа прызначаная на сераду, будзе разглядацца з выездам на месца адбыцьця пакараньня — у турму № 1 на вуліцы Кірава ў Горадні. Яўка Аўтуховіча на судовае паседжаньне была прызнаная абавязковай, зазначыла Тацяна Чыгак.

Асуджанага будуць дапытваць, а ён будзе даваць свае тлумачэньні пра акалічнасьці спагнаньняў, накладзеных на яго адміністрацыяй турмы. Двойчы яму далі вымову і адзін раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Сам ён гэтыя спагнаньні лічыць незаконнымі, патлумачыла адвакатка. Аўтуховіч лічыць, што ніякіх парушэньняў зь ягонага боку не дапускалася. Гэтая скарга і будзе прадметам дасьледаваньня на выязным паседжаньні суду, усе акалічнасьці, што ў ёй указаныя, удакладніла адвакатка. Будуць дапытваць сьведак як з боку адміністрацыі турмы № 1, так і з боку Аўтуховіча.

У выпадку, калі спагнаньні прызнаюць неабгрунтаванымі, будзе пераглядацца і рашэньне аб выкарыстаньні ў дачыненьні да Аўтуховіча мераў прэвэнтыўнага нагляду. Гэтае рашэньне было прынятае днямі. Аднак Тацяне Чыгак невядома, якія ў ім прадугледжаныя абмежаваньні для Мікалая Аўтуховіча пасьля вызваленьня.

Радыё Свабода

У 2009 годзе палітвязьня Мікалая Аўтуховіча паўторна зьняволілі, гэтым разам на пяць гадоў і два месяцы. Падставай сталі пяць паляўнічых патронаў: артыкул 295 частка 3 Крымінальнага кодэксу — «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
XS
SM
MD
LG