Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі актор тэатру і кіно Даніэль Альбрыхскі адмовіўся ад галоўнай ролі ў спэктаклі Польскага тэатра ў Маскве з-за пазыцыі прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна па ўкраінскім пытаньні. Пра гэта паведамляе польская «Газэта выборча».

Прэм’ера спэктакля «Выкраданьне Эўропы» была заплянавана на травень гэтага года. У чацьвер «Газэта выборча» апублікавала адкрыты ліст Даніэля Альбрыхскага рэжысёру спэктакля Яўгену Лаўрэнчуку, у якім актор адмовіўся ад удзелу ў праекце.

Сваё рашэньне Альбрыхскі тлумачыць нязгодай з палітыкай Расеі ў адносінах да Ўкраіны: «Рашэньне вашага прэзыдэнта пра ўварваньне расейскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны рэзка зьмяніла сытуацыю ня толькі ў гэтай частцы сьвету. Са зьдзіўленьнем і глыбокім смуткам я назіраў, як прадстаўнікі расейскага народа — ваш парлямэнт — авацыяй зацьвердзілі гэты акт агрэсіі».

«Асабліва балюча асабіста мне было пачуць словы вашага прэзыдэнта аб тым, што „тэрарыстаў Майдана рыхтавалі ў Польшчы“», — падкрэсьліў Альбрыхскі.

Даніэль Альбрыхскі раней шмат здымаўся ў Расеі, у прыватнасьці, у фільмах «Соль», «Агнём і мячом», «Пан Валадаеўскі», «Вызваленьне», «Сібірскі цырульнік», «Турэцкі гамбіт».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG