Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія палітыкі, супраць якіх Расея ўвяла візавыя і іншыя санкцыі, з гонарам і гумарам адрэагавалі на рашэньне Масквы.

«Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ганарыцца тым, што ён трапіў у сьпіс і мае намер працягваць супрацьстаяць агрэсіі Пуціна»,— гаворыцца ў заяве прадстаўніка сьпікера Палаты прадстаўнікоў Джона Бэйнэра, які ў мінулым называў Уладзімера Пуціна «бандытам».

«Выходзіць, мне ня ўдасца правесьці вясновыя канікулы ў Сібіры, мае акцыі „Газпрома“ зьніклі, а мой таемны банкаўскі рахунак у Маскве замарожаны. Тым ня менш я ніколі на спыню намаганьняў у падтрымку свабоды, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, уключаючы Крым», — заявіў сэнатар ад Арызоны Джон Макэйн.

«Я расчараваны тым, што мая сям’я ня зможа правесьці летні адпачынак ў Сібіры, але я ганаруся тым, што я трапіў у сьпіс. Апошняя агрэсія Пуціна непрымальная. ЗША і іх эўрапейскія хаўрусьнікі павінны ізаляваць і пакараць Расею», — сказаў сэнатар з штата Індыяна Дэн Коатс.

Іншыя палітыкі расчараваныя тым, што яны не патрапілі ў сьпіс. Сярод іх — часты крытык расейскага прэзыдэнта кангрэсмэн з Масачустса Джым Макговэрн.

«Чорт пабяры! Ён не патрапіў у сьпіс. Ня ведаю, як давесьці гэта да ведама кангрэсмэна. Гэта жудаснае абраза», — іранічна заўважыў прадстаўнік кангрэсмэна, нагадаўшы, што менавіта Макговэрн ўзначаліў намаганьні ў Палаце прадстаўнікоў па прыняцьці закона Сяргея Магніцкага.
Белы Дом не захацеў камэнтаваць ўвядзеньне Расеяй санкцый супраць шэрагу высокапастаўленых супрацоўнікаў амэрыканскай адміністрацыі:

«Мы бачылі гэтыя паведамленьні, у нас няма ніякіх асаблівых камэнтароў», — сказала прадстаўніца Рады па нацыянальнай бясьпецы Кэйтлін Хэйдан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG