Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная тэма эўрапейскага турнэ Абамы — палітыка адносна Расеі


Барак Абама
Барак Абама

Пакуль Расея ўмацоўвае свой кантроль над Крымам, прэзыдэнт ЗША Барак Абама накіроўваецца ў Эўропу, каб дамовіцца з хаўрусьнікамі аб ўзмацненьні ціску на Маскву.

Расейскую анэксію Крыму многія лічаць фактам, які адбыўся, адзначае Голас Амэрыкі. Аднак Абама зноў прыкладае намаганьні, накіраваныя на ўрэгуляваньне крызысу пры дапамозе санкцый і дыпляматыі.

«Дыпляматычныя адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй працягваюцца, — заявіў прэзыдэнт ЗША.— Мы падкрэсьліваем, што ў Расеі ёсьць іншы шлях — дээскаляцыя сытуацыі і наладжваньне дыпляматычнага дыялёгу з урадам у Кіеве пры падтрымцы міжнароднай супольнасьці».

Барак Абама мае намер абмеркаваць з партнэрамі эканамічную дапамогу, якую плянуецца надаць Украіне, і новыя санкцыі супраць Расеі.

Першым пунктам эўрапейскага турнэ прэзыдэнта стане Гаага.

У адрозьненьне ад папярэдніх сустрэчаў «васьмёркі», на гэты раз на саміце ня будзе Расеі. Прэзыдэнт Абама запрасіў кіраўнікоў іншых краінаў «Вялікай васьмёркі» сустрэцца зь ім на палях саміту па ядзернай бясьпецы, каб абмеркаваць зь захады ў адносінах да афіцыйнай Масквы.

Тут Абама можа нечакана знайсьці сабе хаўрусьніка ў асобе Кітая, кіраўніцтва якога не лічыць законнымі дзеяньні Расеі ў Крыме. Заплянаваная сустрэча паміж прэзыдэнтам ЗША і кітайскім лідэрам Сі Цьзіньпінам.

Пасьля гэтага прэзыдэнт ЗША прыме ўдзел у нарадзе НАТО ў Бруселі.

«Амэрыка непахісна падтрымлівае нашых хаўрусьнікаў па НАТО, — падкрэсьліў Абама.— Нас аб’ядноўваюць нашы прадугледжаныя Артыкулам 5 абавязкі абараняць адзін аднаго і агульныя каштоўнасьці, у ахвяру якім прынесьлі сябе шматлікія пакаленьні».

Апошнім прыпынкам прэзыдэнта ЗША ў Эўропе будзе Рым, дзе ён упершыню сустрэнецца з папам Францішкам і пагаворыць зь ім пра тое, як змагацца зь галечай і няроўнасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG