Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз здымае мыта на ўкраінскія тавары


Саміт кіраўнікоў дзяржаў Эўразьвязу, які праходзіць у Бруселі ўхваліў абнуленьня пошлін на ўкраінскі экспарт у Эўразьвяз.

Камітэт Эўрапарлямэнту па міжнародным гандлі ў чацьвер узгадніў гэтыя меры, прапанаваныя раней Эўракамісіяй, паведамляе «РІА Новости».

Яго прадстаўнікі спадзяюцца на ўступленьне дадзеных нормаў у сілу ўжо ў траўні бягучага года. Камітэт Эўрапарлямэнту ўдакладняе, што прыкладна 98 % мытных пошлін, якія ўкраінскія экспарцёры тавараў плацяць на мяжы з Эўразьвязам, будуць зьнятыя да 1 лістапада або да ўступленьня ў сілу поўнага пагадненьня аб асацыяцыі.

У сакавіку саміт кіраўнікоў дзяржаваў Эўразьвязу вырашыў падзяліць пагадненьне аб асацыяцыі з УКраінай, на раніцу 21 сакавіка прызначанае падпісаньне яго палітычнай часткі. Падпісаньне дамовы аб свабодным гандлі пакуль адкладзенае, аднак эўрачыноўнікі разьлічваюць на яго падпісаньне. Не чакаючы падпісаньня гэтай дамовы, Эўракамісія 11 сакавіка прапанавала Ўкраіне часовае аднабаковае абнуленьне шэрагу тарыфаў на яе экспарт у Эўразьвяз. Гэта было актам прадастаўленьня эканоміцы Ўкраіны эўрапейскай падтрымкі.

Украіна не прыйдзецца пакуль у адказ абнуляць свае тарыфы для тавараў з Эўразьвязу, але яна не павінна падвышаць іх. Улады Украіны павінны гарантаваць, што тавары з трэціх краін, замаскіраваныя пад украінскія, не патрапяць на эўрапейскі рынак праз Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG