Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standart&Poors's зьнізіла прагноз сувэрэннага рэйтынгу Расеі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standart&Poors's у чацьвер зьнізіла прагноз сувэрэннага рэйтынгу Расеі са «стабільнага» да «нэгатыўнага».

Пагаршэньне прагнозу зьвязанае з магчымымі наступствамі санкцый з боку ЗША і Эўразьвязу. «Павышаныя геапалітычныя рызыкі і санкцыі за далучэньне Крыму могуць прывесьці да зьніжэньня патэнцыйных інвэстыцый, павысіць адток капіталу і дадаткова аслабіць эканамічныя паказчыкі, якія і без таго пагаршаюцца», – адзначае Standart&Poors's.
XS
SM
MD
LG