Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Цімашэнка будзе балятавацца ў прэзыдэнты


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Экс-прэм'ер Украіны, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка абвясьціла аб намеры балятавацца ў прэзыдэнты краіны на датэрміновых выбарах 25 траўня.

Як паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на паплечнікаў Цімашэнкі ў Вярхоўнай Радзе, экс-прэм'ер мае намер сама кіраваць сваёй перадвыбарнай кампаніяй.

Новыя ўлады Ўкраіны вызвалілі Юлію Цімашэнку з-за кратаў. Яна была асуджаная на 7 гадоў турмы па абвінавачваньні ў перавышэньні ўлады пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Працэс над Цімашэнкай быў прызнаны праваабаронцамі і заходнімі краінамі палітычна матываваным.

У чацьвер жа Пячэрскі суд Кіева рэабілітаваў былога кіраўніка МУС Украіны Юрыя Луцэнку, раней асуджанага на 4 гады абмежаваньня волі па абвінавачваньні ў растраце і халатнасьці. Як паведамляе агенцтва УНП, суд адмяніў усе прысуды, вынесеныя супраць Луцэнкі, зьняў зь яго судзімасьць і цалкам аднавіў у правах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG