Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі: саміт ЭЗ — Расея будзе адменены


Франсуа Алянд (François Hollande)

Франсуа Алянд (François Hollande)

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што плянаваны на чэрвень саміт ЭЗ — Расея будзе адменены з-за захопу Крыму.

Алянд, які прыбыў 20 сакавіка на сустрэчу лідэраў Эўразьвязу ў Брусэлі, назваў анэксію Крыму «непрымальнай» і адзначыў, што палітычныя дачыненьні ЭЗ з Масквой будуць прыпыненыя.

Ён дадаў, што ўдзельнікі саміту абмяркуюць пашырэньне пэрсанальных санкцыяў супраць расейскіх палітыкаў, чыноўнікаў і прадпрымальнікаў.

Раней з гэтай жа ідэяй выступіла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Па пытаньні агульнаэканамічных санкцый супраць Расеі сярод 28 краін ЭЗ адзінай пазыцыі пакуль няма.

Раней ЭЗ у адказ на ўварваньне ва Ўкраіну ўвёў візавыя і фінансавыя санкцыі супраць 21 расейскага і ўкраінскага чыноўніка. Таксама былі прыпыненыя перамовы пра ўвядзеньне бязьвізавага рэжыму з Расеяй.
XS
SM
MD
LG