Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун: крызіс можа выйсьці з-пад кантролю


Пан Гі Мун

Пан Гі Мун

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун лічыць, што напружаньне ў адносінах паміж Украінай і Расеяй стварае вялікія рызыкі «як для саміх краін, так і за іх межамі».

Пра гэта ён паведаміў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Крамлі, паведамляе 5 канал.

«Я адзначыў, што ўсе бакі павінны ўстрымлівацца ад любых пасьпешных або правакацыйных дзеяньняў, якія маглі б яшчэ больш узмацніць ўжо вельмі напружаную і вельмі выбухованебясьпечную сытуацыю», — сказаў Пан Гі Мун па выніках сустрэчы з Уладзімерам Пуціным.

Генсакратар ААН Пан Гі Мун прыбыў у Маскву 20 сакавіка ў рамках дыпляматычных намаганьняў, накіраваных на ўрэгуляваньне ўкраінскага-расейскага крызысу мірным шляхам.

21 сакавіка Пан Гі Мун у Кіеве правядзе сустрэчы з выканальнікам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым.
XS
SM
MD
LG