Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: У актывіста Уладзімера Шульжыцкага правялі ператрус


Уладзімер Шульжыцкі, архіўнае фота

Міліцыянты канфіскавалі адзін нумар праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак».

Паводле Шульжыцкага, яго затрымалі за раздачу праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак» у адным з гарадзкіх інтэрнатаў. Міліцыянты склалі пратакол і канфіскавалі 31 асобнік бюлетэня на падставе таго, што Шульжыцкі, зь ягоных слоў, ня меў пры сабе дазволу на распаўсюд бюлетэня.

Пасьля гэтага зрабілі ператрус у ягонай кватэры, дзе знайшлі яшчэ адзін нумар бюлетэня. Шульжыцкага адпусьцілі, але выпісалі позву ў РАУС на 25 сакавіка.

Бюлетэнь «Смаргонскі грак» выдаецца нерэгулярна на працягу трох гадоў накладам 299 асобнікаў. Рэдактар — смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў. Яго вельмі зьдзівіла затрыманьне Шульжыцкага і праведзены ў ягонай кватэры ператрус:

«Я зьдзіўлены, што міліцыянты казалі пра нейкую пастанову наконт дазволу на распаўсюд бюлетэня. Нічога падобнага ў заканадаўстве няма. Дый у самім бюлетэні ніякіх забароненых тэмаў не асьвятлялася. Галоўная тэма нумару — чаму смаргонскія сябры БНФ не бяруць удзелу ў выбарах».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG