Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўводзіць санкцыі супраць амэрыканскіх чыноўнікаў


Сэнатар Джон Маккейн на Майдане, 14 сакавіка

Сэнатар Джон Маккейн на Майдане, 14 сакавіка

МЗС Расеі апублікаваў сьпіс санкцыяў супраць афіцыйных асобаў і сяброў кангрэса ЗША, якім у адказ на амэрыканскія санкцыі закрываецца ўезд на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі «на аснове ўзаемнасьці ў сувязі з амэрыканскімі санкцыямі па Ўкраіне і Крыме».

У сьпіс МЗС Расеі ўключаныя дзевяць чалавек, у тым ліку памочнікі Барака Абамы Дэніэл Пфайфэр і Бэнджамін Родс, сьпікер Палаты прадстаўнікоў кангрэсу Джон Бэйнэр і сэнатар Джон Маккейн, паведамляе РИА Новости.

У заяве МЗС РФ гаворыцца, што «на кожны варожы выпад Расея будзе адказваць адэкватна».

«Мы неаднаразова папярэджвалі, што выкарыстаньне санкцыйных інструмэнтаў — рэч двугострая і бумэрангам ударыць па саміх ЗША», — заявілі ў МЗС РФ.
XS
SM
MD
LG