Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Крыму Аксёнаў і Канстанцінаў аб’яўленыя ў вышук


МУС Украіны аб’явіла ў вышук самаабвешчанага прэм’ер-міністра Крыму Сяргея Аксёнава і кіраўніка крымскага парлямэнту Ўладзімера Канстанцінава.

Абвестка зьявілася на сайце міністэрства ў разьдзеле «асобы, якія хаваюцца ад органаў дасудовага расьсьледаваньня».

Аксёнаў і Канстанцінаў падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам «дзеяньні, учыненыя з мэтай гвалтоўнага зьмяненьня або зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады».

Гэтыя злачынствы караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў, адзначаюць украінскія СМІ.

Расьсьледаваньнем справы займаецца сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG