Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: выбарчыя камісіі «накручваюць» яўку


Назіральнікі грамадзянскай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксавалі 10-разовае завышэньне яўкі выбарцаў на датэрміновым галасаваньні ў Гомелі.

Як паведаміў актывіст кампаніі Анатоль Паплаўны, назіральнікі бесьперапынна сачылі за тымі, хто прыходзіў датэрмінова галасаваць, на двух выбарчых участках. 18 сакавіка на ўчастку № 8 прагаласавалі 10 гараджанаў — зьвесткі назіральнікаў і ўчастковай камісіі супалі. На наступны дзень, 19 сакавіка, назіральнікі зафіксавалі 11 выбарцаў, якія прыйшлі на згаданы ўчастак. Участковая ж камісія пасьля закрыцьця ўчастка падала ў выніковым пратаколе лічбу — 112.

19 сакавіка на ўчастку № 9, як падлічылі назіральнікі, прагаласавалі 10 гараджанаў. Аднак камісія чамусьці павялічыла гэтую лічбу ажно ў 12 разоў: пазначыла ў пратаколе, што прагаласавалі нібыта ў гэты дзень 121 чалавек«.

«Выглядае, што выбарчыя камісіі атрымалі загад падвысіць яўку выбарцаў. Таму й пайшоў у ход звыклы спосаб — прыпіскі», — кажа Анатоль Паплаўны.
XS
SM
MD
LG