Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Конкурс малюнкаў «За Радзіму! За герояў!»


ё

ё

З нагоды Дня Волі Радыё Свабода распачынае творчы конкурс «За Радзіму! За герояў!»

З нагоды Дня Волі Радыё Свабода распачынае творчы конкурс «За Радзіму! За герояў». Да 25 сакавіка мы прымаем вашыя малюнкі, каляжы, фотаздымкі, дэматыватары, прысьвечаныя слаўнай беларускай гісторыі, яе героям, змаганьню за свабоду ды незалежнасьць.

Чакаем вашыя крэатыўныя, сьмешныя ды дасьціпныя, патрыятычныя і крытычныя, яскравыя і арыгінальныя працы.

Аўтары самых лепшых працаў атрымаюць плэер Apple iPod shuffle 2gb і сувэніры, а сам малюнак будзе цэлы дзень 25 сакавіка зьмешчаны на галоўнай старонцы svaboda.org. Аўтары найбольш арыгінальных працаў атрымаюць фірмовыя цішоткі ад Радыё Свабода, а таксама, як і ўсе ўдзельнікі конкурса, дыск «НезалежныЯ» з дыхтоўнай падборкай беларускай музыкай, які выйшаў да 90-годзьдзя БНР.

Вашыя працы дасылайце:
— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk: https://vk.com/album-36069860_191092142,
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку: http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda.

Паглядзець, якія працы мы ад вас чакаем, можна тут

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG