Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым будзе шэрым на амэрыканскіх мапах


Нацыянальнае геаграфічнае таварыства ЗША прыняло рашэньне зафарбаваць на мапах Крым спэцыяльным шэрым колерам, што павінна азначаць «Тэрыторыю са спэцыяльным статусам».

Адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Сімфэропаль будзе пазначаны адмысловым сымбалем. Вытворцы амэрыканскіх геаграфічных мапаў паведамляюць, што рашэньне прынятае ў адпаведнасьці з палітыкай ЗША ў дачыненьні да спрэчных тэрыторый. Гэтыя дзеяньні не азначаюць прызнаньня або легітымнасьці сытуацыі, якая склалася. Раней зьяўляліся паведамленьні , што Нацыянальнае геаграфічнае таварыства можа пазначыць Крым як частку тэрыторыі Расеі.

ЗША і іншыя заходнія краіны не прызнаюць анэксію Крыма і лічаць яе незаконнай. Падчас Савецкага Саюзу шэрым колерам на амэрыканскіх геаграфічных мапах пазначаліся тэрыторыі Прыбалтыйскіх рэспублік, паколькі ЗША не прызнавалі іх уваходжаньня ў СССР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG