Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель: ЭЗ будзе нарошчваць санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у сваёй прамове перад Бундэстагам ў чацьвер заявіла, што лідэры ЭЗ гатовы нарошчваць санкцыйныя меры ў дачыненьні да Расеі, у тым ліку эканамічныя.

Яна сказала, што ЭЗ можа ўвесьці тое, што яна назвала «Захады фазы −3», калі выявіцца, як яна выказалася, «пагаршэньне» сытуацыі ва Ўкраіне. Яна дадала, што цяперашняя напружанасьць у адносінах з Масквой азначае, што Вялікая васьмёрка цяпер ня можа эфэктыўна існаваць.

Лідэры ЭЗ павінны правесьці сёньня ў Брусэлі свой двухдзённы саміт, каб дамовіцца аб адказе на анэксію Расеяй Крыму. Намечаны на чэрвень саміт Расея- ЭЗ-Расея будзе адменены. Сьпіс на візавыя забароны і замарожваньне актываў у адносінах да грамадзян Расеі таксама будзе пашыраны. Украінскі прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк павінен у пятніцу падпісаць палітычную частку пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG