Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі высьвятляе, каго затрымала Польшча


Зьнешнепалітычнае ведамства Беларусі накіравала запыт у адпаведныя органы Польшчы, каб высьветліць, хто канкрэтна зь беларускіх грамадзянаў затрыманы ў гэтай краіне.

«Мы хочам даведацца, ці затрыманыя зьяўляюцца менавіта тымі людзьмі, пра якіх пішуць польскія мэдыі», — паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Раней у польскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што двух беларусаў затрымалі паводле падазрэньня ў шпіянажы. Прычым адзін з затрыманых, паводле «Газэты выборчай», — вайсковы аташэ амбасады Беларусі.

Спадар Мірончык паведаміў, што затрыманых ужо наведваў беларускі консул.
XS
SM
MD
LG