Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўная Рада прыняла Дэклярацыю пра барацьбу за вызваленьне Ўкраіны


За дэклярацыю прагаласавала 274 з 303 народных дэпутатаў.

У Дэклярацыі адзначаецца, што ўкраінскі народ ніколі не прызнае анэксію неад’емнай часткі сваёй тэрыторыі — Аўтаномнай Рэспублікі Крым, захопленай Расеяй з грубым парушэньнем фундамэнтальных нормаў міжнароднага права і агульнапрызнаных прынцыпаў суіснаваньня дзяржаў.

Таксама Вярхоўная Рада зьвяртаецца да ўсіх чальцоў міжнароднай супольнасьці з настойлівай просьбай устрымацца ад міжнароднага прызнаньня так званай «Рэспублікі Крым» і анэксіі Расеяй Крыму і гораду Севастопаля.

У Дэклярацыі сказана, што ўпершыню пасьля завяршэньня Другой усясьветнай вайны агульнапрызнаныя межы Эўропы цынічна будзе «перамалёўваць» краіна, якая паводле шматбаковых і двухбаковых дамоваў гарантавала тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, недатыкальнасьць і непарушнасьць яе межаў.

Адзіны непрыхаваны матыў РФ — дактрына «прырастаньня расейскага сьвету», адзначаецца ў Дэклярацыі.

Дзяржаўная Дума РФ правядзе сёньня дадатковае пленарнае пасяджэньне для разгляду законапраектаў пра далучэньне Крыму да Расеі.
XS
SM
MD
LG