Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірончык: Беларусь шкадуе аб рашэньні Ўкраіны, але разумее яго матывы


«Што тычыцца заявы Ўкраіны аб спыненьні яе сяброўства ў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, дык мы шкадуем аб гэтым рашэньні, хоць і разумеем яго матывы», — заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Ён падкрэсьліў, што Беларусь заўжды высока цаніла Садружнасьць Незалежных Дзяржаў. «Мы разгледзім варыянты далейшай працы з садружнасьцю», — сказаў Дзьмітры Мірончык. Ён нагадаў што Беларусь разам з Казахстанам уваходзіць у так званую «тройку СНД» (маецца на ўвазе, што Беларусь старшынявала ў гэтай міжнароднай арганізацыі ў 2013 годзе, Украіна старшынюе ў 2014, а Казахстан будзе старшыняваць у наступным 2015 годзе).

Журналісты дадаткова запыталі ў афіцыйнага прадстаўніка МЗС Беларусі, наколькі выхад Украіны з СНД паўплывае на далейшы лёс Садружнасьці. На гэта спадар Мірончык адказаў: «Арганізацыя моцная сваімі сябрамі». Падрабязна пазыцыю Беларусі асьвяціў першы намесьнік міністра замежных праў спадар Міхневіч. «Мы лічым, што фармат Садружнасьці патрэбен і ня толькі для саміх краінаў СНД, але і для іх грамадзянаў.

На пытаньне журналістаў, прызнае ці не прызнае Беларусь вынікі крымскага рэфэрэндуму, прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі адказаў так: «Пазыцыя Беларусі выкладзеная ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь».
XS
SM
MD
LG