Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы з Іранам працягнуцца ў красавіку


Іран і шасьцёрка краін-пасярэднікаў завяршылі чарговую сустрэчу, прысьвечаную абмеркаваньню ядзернай праграмы Тэгерана, адзначыўшы, што перамовы былі «прадуктыўнымі і карыснымі» і бакі дамовіліся працягнуць іх 7 красавіка ў Вене.

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан ў сераду зачытала сумесную заяву удзельнікаў сустрэчы, у якім паведамляецца, што на перамовах абмяркоўвалася іранская праграма ўзбагачэньня ўрану, пляны па адкрыцьці рэактара ў Арак і санкцыі Захаду супраць Ірана.

Дадатковых падрабязнасьцяў Эштан не дала.

Як распавёў агенцтву «Reuters» высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскіх улад, будзе вельмі складана пераадолець рознагалосьсі паміж Іранам і «шасьцёркай» з нагоды ўзбагачэньня ўрану і рэактара ў Арак, дзе, як асьцерагаюцца на Захадзе, можа вырабляцца плютоній для стварэньня ядзернай зброі.

Аднак крыніца адзначыла таксама, што бакі нацэлены дасягнуць пагадненьня на працягу ўстаноўленага тэрміну, то бок, за 6 месяцаў.

Заходнія ўлады хочуць пераканацца, што на рэактары ў Арак, які будуецца, будуць праведзеныя зьмены, якія гарантавана выкараняць рызыку стварэньня ядзернай зброі. Іран настойвае, што любое пагадненьне павінна прадугледжваць свабодную працу рэактара, падкрэсьліваючы, што ён будзе выкарыстоўвацца толькі для вытворчасьці радыёізатопаў у мэдыцынскіх мэтах.

Заходнія дзяржавы падазраюць, што Іран мае намер выкарыстоўваць сваю праграму ўзбагачэньня ўрану для вытворчасьці ядзернай зброі. Іран катэгарычна гэта адмаўляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG