Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыйскім акіяне, магчыма, выяўленыя рэшткі зьніклага «Боінга»


Прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат сьцьвярджае, што спадарожнікавыя назіраньні Аўстраліі дазволілі ідэнтыфікаваць два аб’екты, якія, магчыма, зьвязаныя з пошукам самалёта Malaysia Airlines, зьніклага 8 сакавіка, на борце якога было 239 пасажыраў.

Прэм’ер-міністар паведаміў аўстралійскаму парлямэнту ў чацьвер, што «новая і пэўная інфармацыя паступіла падчас пошукаў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна».

Эбат сказаў, што самалёт накіроўваўся ў раён, дзе былі знойдзеныя аб’екты. Аўстралійскія прадстаўнікі лічаць, што найбольшы з двух аб’ектаў складае 24 мэтры і знаходзіцца ў 2500 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад аўстралійскага горада Пэрт.

Лайнэр зьнік падчас палёту з Куала-Лумпура ў Пэкін. Пошукі засяродзіліся на двух вялікіх лётных калідорах: на поўдзень у Цэнтральную Азію і ўглыб паўднёвай часткі Індыйскага акіяна.

Прэм’ер-міністар удакладніў, што выявіць гэтыя аб’екты будзе вельмі складана, і, магчыма, яны наогул ня маюць дачыненьня да самалёта. Тым ня менш, улады Аўстраліі ўжо падзяліліся інфармацыяй з Малайзіяй.
XS
SM
MD
LG