Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Адзінае пытаньне — час увядзеньня новых санкцый супраць Расеі


Джэн Псакі

Джэн Псакі

Пасьля анэксіі Расеяй украінскага Крыма пытаньне ня ў тым, ці пойдуць ЗША на новыя санкцыі супраць Расеі, а ў тым, калі гэта адбудзецца.

Пра гэта заявіла прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.


Джэн Сакі заявіла, што ўжо ўведзеныя пасьля ўварваньня Расеі ў Крым санкцыі зрабілі на Расею «велізарны эканамічны ўплыў» і выклікалі ў яе «сапраўдны эканамічны боль».

Калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін клапоціцца пра эканоміку сваёй краіны, клапоціцца пра эканамічны ўплыў на народ сваёй краіны, клапоціцца пра яе месца ў сьвеце, дык няхай пра ўсё гэта падумае, заявіла яна.

Сьпікер прывяла шэраг лічбаў, у прыватнасьці, пра тое, як пасьля пачатку расейскага ўварваньня ў Крым у канцы мінулага месяца расейскія біржавыя індэксы ўпалі на 17 працэнтаў — такім чынам, 19 самых багатых людзей Расеі страцілі больш за 18 мільярдаў даляраў.

А ў адказ на пытаньне пра тое, што пасьля ўвядзеньня санкцый супраць некалькіх вядучых расейскіх чыноўнікаў уся Дзяржаўная Дума Расеі заявіла, што хай ЗША увядуць санкцыі і супраць іх, сьпікер адказала: «Хай думаюць, пра што просяць».


ЗША ўжо ўвялі шэраг санкцый і папярэдзілі, што ў выпадку пагаршэньня становішча будуць уведзеныя і новыя санкцыі. Пасьля анэксіі Крыма Расеяй у ЗША пацьвердзілі гэтую пазыцыю, хоць пакуль не ўдакладнялі, калі менавіта ўвядуць гэтыя новыя санкцыі. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў краіны-чальцы «Вялікай сямёркі» сустрэцца і абмеркаваць становішча ва Ўкраіне на наступным тыдні.

XS
SM
MD
LG