Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна на Радзе Бясьпекі ААН заклікала сусьветную супольнасьць не прызнаваць анэксію Крыму


Юры Сяргееў

Юры Сяргееў

Прадстаўнік Украіны пры ААН Юры Сяргееў заклікаў сусьветную супольнасьць не прызнаваць незаконнае абвяшчэньне незалежнасьці Крыму і яго далучэньне да Расеі.

Пра гэта ён заявіў падчас пасяджэньня Рады бясьпекі ААН 19 сакавіка.

"Заклікаем ўвесь цывілізаваны сьвет не прызнаваць незаконнае абвяшчэньне незалежнасьці Крыму і яго далучэньне да іншай краіны. Ёсьць вельмі сур'ёзныя сумневы адносна заяўленай волі насельніцтва Крыму, паколькі ў лютым расейскія войскі акупавалі Крым", - заявіў ён.

Паводле Сяргеева, так званы "рэферэндум" праходзіў у Крыме з грубымі парушэньнямі. "Я б хацеў падкрэсьліць незаконны характар рэфэрэндуму. 16 сакавіка яго арганізавала незаконная ўлада, гэта не адпавядае ня толькі законам Украіны, але і міжнароднаму праву", - адзначыў ён. "Мы ведаем, што мэтай РФ зьяўляецца стварэньне цэлага шэрагу незаконных прычын для дэстабілізацыі Ўкраіны і ўключэньня яе некаторых абласьцей у склад Расейскай Федэрацыі", - сказаў Сяргееў
XS
SM
MD
LG