Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына спыняе ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй


Урад ФРГ прыпыняе супрацоўніцтва нямецкага зброевага канцэрна Rheinmetall AG з Расеяй з-за падзеяў ва Ўкраіне .

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал n24, які цытуе міністэрства эканомікі Нямеччыны.

Rheinmetall па кантракце зь Мінабароны РФ цяпер час будуе цэнтар баявой падрыхтоўкі сухапутных войскаў у Муліне пад Ніжнім Ноўгарадам. Будаўніцтва павінна завяршыцца сёлета. Меркавалася, што на тэрыторыі цэнтру штогод змогуць праходзіць навучаньне 30 тысяч салдат. Сума кантракту складае 100 мільёнаў эўра. Як адзначаюць у нямецкім міністэрстве эканомікі, у існуючых умовах урад Мэркэль лічыць такое супрацоўніцтва непрымальным.

Нямецкі абаронны канцэрн Rheinmetall AG зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў ваеннай тэхнікі і ўзбраеньняў у Эўропе.
XS
SM
MD
LG