Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме пачалі выдаваць расейскія пашпарты


Як заявіў журналістам кіраўнік Фэдэральнай міграцыйнай службы РФ Канстанцін Рамаданаўскі, гэта адбываецца на падставе часовага прымяненьня падпісанай 18 сакавіка ў Крамлі дамовы аб далучэньні Крыму і Севастопаля да Расеі.

У чацьвер Дзярждума Расеі разгледзіць унесены расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным праект так званага «канстытуцыйнага закона» аб прыняцьці ў склад РФ двух новых суб'ектаў. Будзе разгледжаны і законапраект аб ратыфікацыі дамовы ад 18 сакавіка.

Абодва дакумэнты прадставіць заканадаўцам кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Раней сёньня расейскі Канстытуцыйны суд прызнаў адпаведнай асноўнаму закону краіны дамову аб далучэньні Крыму і Севастопаля да Расеі.

Аб незаконнасьці дзеяньняў Масквы заявілі ўлады Ўкраіны, а таксама ЗША і Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG