Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі захапілі базу і завод у Еўпаторыі


Расейскія вайскоўцы сілай вытурылі за межы вайсковай часткі пэрсанал базы вымярэньняў у Еўпаторыі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік мэдыя-цэнтру Мінабароны Ўладзіслаў Селязьнёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», піша Еспресо.TV.

«Крыніцы з Еўпаторыі паведамляюць, што па стане на 15:14 вайскоўцы РФ, паводле крыніцы – салдаты батальёну «Ўсход», – сілай вытурылі за межы вайсковай часткі пэрсанал Базы вымярэньняў Узброеных сілаў (вайсковых мэтэаролягаў). Афіцэры і супрацоўнікі Базы на чале з камандзірам падпалкоўнікам Аляксандрам Праворавым падчас сілавога супрацьстаяньня атрымалі траўмы», – піша Селязьнёў.

Акрамя таго, паводле ягоных дадзеных, на ўзьлётнай паласе авіярамонтнага заводу ў Еўпаторыі знаходзяцца да 200 расейскіх вайскоўцаў і 5 БТРаў.

«Мэты і задачы расейскіх вайскоўцаў невядомыя. У непасрэднай блізкасьці ад аэрадрому дысьлякуецца 55-ы зэнітна-ракетны полк Узброеных сіл Украіны», – піша Селязьнёў.
XS
SM
MD
LG