Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмаўляецца ад старшынства ў СНД


Будынак выканкаму СНД у Менску

Будынак выканкаму СНД у Менску

Украіна вырашыла не працягваць сёлета сваё старшынства ў Садружнасьці незалежных дзяржаваў, заяўляюць у Міністэрстве замежных спраў Украіны.

Акрамя таго, як заявіў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, Украіна разглядае мэтазгоднасьць далейшага свайго ўдзелу ў СНД.

«Гэтае пытаньне цяпер разглядаецца», – сказаў Перабійніс.

Паводле яго, Украіна шкадуе, што функцыянаваньне арганізацыі ператварылася ў адстойваньне інтарэсаў асобных яе членаў, у прыватнасьці, Расеі.

Украіна пачала старшыняваць у Савеце кіраўнікоў СНД у пачатку сёлетняга году.
XS
SM
MD
LG