Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Харкаве праверылі бамбасховішчы


Палова харкаўскіх бамбасховішчаў гатовыя да прыёму жыхароў вобласьці ў выпадку нападу варожых вайсковых самалётаў.

На Харкаўшчыне 427 падземных бамбасховішчаў, зь іх гатовыя прыняць людзей для выратаваньня 101, паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні аблдзяржадміністрацыі Васіль Хома. У астатніх вядуцца пэўныя працы.

Намесьнік кіраўніка вобласьці дадаў, што для ратаваньня насельніцтва могуць выкарыстоўвацца 29 падземных станцыяў Харкаўскага мэтрапалітэну, у іх змогуць схавацца да 170 тысяч жыхароў гораду. Таксама цяпер абсьледуюцца падвалы, якія можна выкарыстоўваць пад бамбасховішчы.

Да таго ж у вобласьці ёсьць 919 радыяцыйных сховішчаў, якія маюць розную ступень гатоўнасьці да экстранай эвакуацыі людзей.

Цяпер адпаведныя службы праводзяць рэвізію сыстэмаў апавяшчэньня праз гукавыя сырэны, інфармацыйныя паведамленьні, тэлебачаньне і радыёсувязь.

Васіль Хома адзначыў, што цяперашняя сытуацыя з мабілізацыяй абароны выявіла нямала сур’ёзных праблемаў, у тым ліку і што да эвакуацыі цывільных асобаў. Адна з галоўных праблемаў, паводле ягоных словаў, — гэта тое, што на працягу 23 гадоў украінскай незалежнасьці зьнішчалася сетка праваднога радыёвяшчаньня, якая лічыцца стратэгічнаю, бо падчас ваенных дзеяньняў мае выкарыстоўвацца, каб тэрмінова апавяшчаць насельніцтва.
XS
SM
MD
LG