Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: Расеі пагражае ізаляцыя


Джо Байдэн

Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Расеі пагражае ізаляцыя з-за яе дзеяньняў ва Ўкраіне.

Выступаючы ў Вільні, Байдэн запэўніў краіны Балтыі ў гатоўнасьці ЗША адказаць на агрэсію супраць любога зь іх партнэраў у НАТО.

Вялікая Брытанія прыстрашыла Расею магчымым выключэньнем зь «вялікай васьмёркі», калі яна ня спыніць крокі супраць Украіны. Брытанскі прэм'ер-міністар Дэвід Кэмэран, выступаючы ў парлямэнце, прапанаваў пачаць абмеркаваньне гэтага пытаньня.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў свайго расейскага калегу Сяргея Лаўрова на працягу 24-х гадзін зацьвердзіць мандат назіральнай місіі АБСЭ ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG