Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве рыхтуюцца да эвакуацыі ўкраінцаў з Крыму


Урад Украіны ўзгадніў плян падрыхтоўкі да магчымай эвакуацыі грамадзян Украіны з Крыму.

Пра гэта на брыфінгу заявіў сябра Кабінэту міністраў Астап Семярак, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

«Мы прагназуем, што гэты працэс можа быць істотна ў большых маштабах, чым сёньня», — заявіў Семярак.

Міністар адзначыў, што ўрад зьвязваецца з органамі мясцовай улады, якія разам зь Міністэрствам сацыяльнай палітыкі ўжо працуюць над разьмяшчэньнем крымчан, якія пакідаюць свае дамы. Ўрадавы кол-цэнтар арганізаваў асобную групу, якая працуе з уцекачамі.

Пра сваю гатоўнасьць прымаць уцекачоў з Крыму ўжо заявілі шэраг рэгіёнаў, сярод якіх Львоўшчына і Хэрсоншчына.
XS
SM
MD
LG