Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскамоўе — непазьбежны шлях да анэксіі?


Ці мае права ў сучасным сьвеце мова быць аргумэнтам у тэрытарыяльных спрэчках паміж дзяржавамі? Глядзіце «Бяз гальштукаў» зь Вячаславам Ракіцкім

З парушэньнем міжнародных пагадненьняў і Канстытуцыі сувэрэннай Украіны, насуперак пратэстам міжнароднай супольнасьці і пад бурныя авацыі вялікай часткі расейскага грамадзтва Расея анэксавала Крым. Галоўным аргумэнтам пры захопе часткі суседняй дзяржавы стала нібыта абарона расейскамоўнага насельніцтва.

Ці мае права ў сучасным сьвеце мова быць аргумэнтам у тэрытарыяльных спрэчках паміж дзяржавамі?

Якія небясьпекі нясе іншамоўе ўвогуле і расейскамоўе на постсавецкай прасторы ў прыватнасьці? Ці расейскамоўе ў нядаўна вызваленых з-пад ярма Расейскай імпэрыі дзяржавах — непазьбежны шлях да анэксіі?

Якая скіраванасьць моўнай палітыкі Расеі? І чаго чакаць ад Расеі пераважна расейскамоўнай Беларусі, якая знаходзіцца ў інфармацыйнай і культурнай прасторы суседняй дзяржавы?

У дыскусіі бяруць удзел палітык, мовазнаўца Вінцук Вячорка і палітык, мастацтвазнаўца Вацлаў Арэшка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG