Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом рэкамэндуе не купляць акцыі расейскіх кампаніяў


Джэй Карні (Jay Carney)

Джэй Карні (Jay Carney)

Прэс-сакратар Джэй Карні заявіў, што анэксія Крыму ў доўгатэрміновай пэрспэктыве нэгатыўна адаб’ецца на расейскай эканоміцы.

Белы дом выступіў зь нетыповай для яго перасьцярогай — рэкамэндаваў інвэстарам не купляць расейскія каштоўныя паперы.

«На вашым месцы я б не ўкладаў грошы ў расейскія акцыі ў цяперашні момант, калі гаворка не ідзе пра кароткатэрміновыя спэкуляцыі», — заявіў прадстаўнік Белага дому Джэй Карні на брыфінгу для прэсы.

Ён адзначыў, што ЗША гатовыя да новага раўнду санкцыяў. Паводле Карні, у доўгатэрміновай пэрспэктыве спроба Расеі анэксаваць украінскі Крым абернецца нэгатыўнымі наступствамі для расейскай эканомікі.

«Гэта таксама прывядзе да дадатковых выдаткаў у сувязі з санкцыямі, уведзенымі намі і ЭЗ», — адзначыў Карні.
XS
SM
MD
LG