Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна да канца года падпіша эканамічную частку Асацыяцыі з Эўразьвязам


Прэзыдэнт Эўрапейскага Парлямэнту

Прэзыдэнт Эўрапейскага Парлямэнту

Прадстаўнік Украіны пры Эўразьвязе Канстанцін Елісееў прагназуе падпісаньне эканамічнай часткі Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам да канца бягучага года.

Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлекампаніі «5 канал», паведамляе УНІАН.

«Гэта залежыць ад абодвух бакоў, але я прагназую, што гэта адбудзецца да канца гэтага года», — сказаў ён.

Дыплямат таксама дадаў, што палітычная частка, падпісаньне якой заплянавана на 21 сакавіка, зьмяшчае палажэньне аб забесьпячэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці, недатыкальнасьці і бясьпекі межаў Украіны.
XS
SM
MD
LG