Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо зь вясны крымчане будуць служыць у Чачні, – Аксёнаў


Сяргей Аксёнаў

Сяргей Аксёнаў

Маладыя крымчане прызыўнога ўзросту ўжо з гэтай вясны будуць служыць у расейскім войску. Пра гэта паведаміў самаабвешчаны кіраўнік ураду Крыму Сяргей Аксёнаў, перадае УНІАН.

«Пасьля ўваходжаньня ў склад Расеі ў Крыме будзе дзейнічаць расейская Канстытуцыя. Таксама на Крым будзе распаўсюджвацца дзеяньне іншых расейскіх законаў. У адпаведнасьці зь імі будзе ажыцьцяўляцца і прызыў у расейскую армію», – сказаў Аксёнаў.

Ён прызнаў, што месца службы крымскіх прызыўнікоў ня будзе абмяжоўвацца паўвостравам. «Ніякага адрозьненьня тут ня будзе, прызыўнікі будуць служыць па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Дагестане, і ў Чачні і наогул на Паўночным Каўказе», – распавёў Аксёнаў.
XS
SM
MD
LG