Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы адпусьцілі выкрадзенага камандзіра СЗР


Як паведамляе прэс-служба Службы зьнешняй разьведкі Ўкраіны, у выніку апэратыўнага прыняцьця неадкладных мер па лініі афіцыйных кантактаў з расейскімі спэцслужбамі, захопленага 18 сакавіка ў Ялце камандзіра вайсковай часткі СЗР Украіны палкоўніка Ігара Лосьнікава адпусьцілі.

«Служба зьнешняй разьведкі Ўкраіны заяўляе, што яна ў выпадку ўжываньня супраць яе супрацоўнікаў сілы або іншых супрацьпраўных дзеяньняў прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў або іншымі асобамі, якія дзейнічаюць па іх указаньні на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, пакідае за сабой права на адэкватную рэакцыю», гаворыцца ў паведамленьні.

Як паведамляў УНІАН, у аўторак у Ялце група ўзброеных вайскоўцаў у форме расейскай арміі без апазнавальных знакаў захапіла камандзіра вайсковай часткі Службы зьнешняй разьведкі Ўкраіны палкоўніка Ігара Лосьнікава.

Паводле відавочцаў, выкраданьне было зьдзейсьненае каля 17.00 ля пад'езда дому, дзе жыве Лосьнікаў. Ён вяртаўся са службы дахаты, дзе яго чакалі жонка і двое дзяцей. На палкоўніка напалі на вуліцы, калі ён выходзіў з уласнага аўтамабіля, заштурхалі ў Мэрсэдэс-VITO чорнага колеру з нумарным знакам 7776 і вывезьлі ў невядомым кірунку.

Палкоўнік Лосьнікаў зьяўляецца камандзірам вайсковай часткі СЗР Украіны, якая дысьлякуецца паблізу Алушты і якая некалькі дзён таму была захопленая ўзброенымі асобамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG