Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітык: «ЗША выходзяць з пагадненьня з Расеяй па Сірыі»


Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш
ЗША прыпыняюць дыпляматычныя адносіны з уладамі Сірыі. Вашынгтон паінфармаваў Дамаск аб неабходнасьці прыпыніць працу пасольства Сірыі ў ЗША і консульстваў краіны ў Мічыгане і Тэхасе.

Ці азначаюць гэтыя крокі вайну? Ці зьвязаныя яны зь сёньняшнім рашэньнем Фэдэральнага сходу Расеі аб далучэньні Крыму да РФ.

«Гэта не азначае вайну, — кажа дацэнт Маскоўскага інстытуту міжнародных зносінаў Кірыл Коктыш. — Але гэта азначае асымэтрычны адказ на дзеяньні Расеі. ЗША выходзяць з пагадненьня аб хімічным раззбраеньні Сірыі, якое было заключанае паміж Абамам і Пуціным, і фактычна высоўвае Сірыі ўльтыматум.
Гэта пакуль сымбалічны, але даволі жорсткі адказ. Калі Асад пагадзіцца сысьці, то магчыма пагроза ня будзе рэалізаваная.

У выпадку невыкананьня ўльтыматуму ЗША будуць адносна Сірыі дзейнічаць так, як яны зьбіраліся дзейнічаць да таго, як была заключаная дамоўленасьць з Пуціным.»

Тое, што крок Вашынгтону — адказ на анэксію Расеяй Крыму, не выключае і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вікторыя Закрэўская:

«Улады ЗША нядаўна прызначылі новага пасланца ЗША ў Сірыі, Дэніэла Рубінштэйна, і, магчыма, рашэньне прыпыніць дыпляматычныя адносіны з Сірыяй можна зьвязваць са зьменай адказнай асобы і нейкімі тэхнічнымі момантамі амэрыканскай палітыкі. У той жа час, улічваючы, што сёньня адбылося падпісаньне дамовы аб уключэньні Крыму ў склад РФ — рашэньне ЗША можа быць адказам Расеі і сьведчаньнем перагляду пагадненьняў па Сірыі 2013 году.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG