Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прыпыняюць дыпляматычныя адносіны з уладамі Сірыі


Вашынгтон паінфармаваў Дамаск аб неабходнасьці прыпыніць працу пасольства Сірыі ў ЗША і консульстваў краіны ў Мічыгане і Тэхасе.

ЗША таксама запатрабавалі, каб дыпляматы і супрацоўнікі сірыйскіх дыпмісій якія не зьяўляюцца грамадзянамі або рэзыдэнтамі ЗША, неадкладна пакінулі краіну.

Па словах спэцыяльнага пасланца ЗША ў Сірыі Даніэля Рубенштэйна, непрымальна, каб працу на тэрыторыі ЗША працягвалі людзі, прызначаныя прэыдэнтам Сірыі Башарам Асадам.

Рубінштэйн кажа , што ЗША гатовыя аднавіць дыпляматычныя адносіны з Сірыяй, калі Асад пакіне ўладу.
XS
SM
MD
LG