Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан лічыць рэфэрэндум у Крыме «свабодным волевыяўленьнем»


Казахстан успрыняў рэфэрэндум, які адбыўся ў Крыме 16 сакавіка, як «свабоднае волевыяўленьне насельніцтва», і з разуменьнем ставіцца да рашэньня Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Міністэрства замежных спраў Казахстана.

«У сувязі з правядзеньнем рэфэрэндуму ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым 16 сакавіка 2014 году Казахстан зноў падкрэсьлівае сваю прыхільнасьць фундамэнтальным прынцыпам міжнароднага права ў адпаведнасьці са Статутам ААН. У Казахстане ўспрынялі рэфэрэндум, які адбыўся ў Крыме, як свабоднае волевыяўленьне насельніцтва гэтай аўтаномнай рэспублікі, і з разуменьнем ставяцца да рашэньня Расейскай Фэдэрацыі ва ўмовах, якія склаліся. Мы выступаем за мірныя формы выхаду Ўкраіны з крызісу і яго пераадоленьне шляхам перамоўнага працэсу пад эгідай ААН і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG