Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Пуцін капіюе фашыстаў


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў

Часовая акупацыя Крыму не дазволіць Расеі рэалізаваць свае захопніцкія пляны, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і палітычнае кіраўніцтва Расеі будуць адказваць перад сьветам за злачынствы, якія яны ўчыняюць на тэрыторыі Ўкраіны.

Пра гэта на брыфінгу заявіў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў.

«Крым быў і будзе часткай нашай краіны. Гэта пазыцыя Ўкраіны і ўсіх цывілізаваных краін сьвету», — заявіў Турчынаў.

Ён адзначыў, што сёньня прэзыдэнт Расеі, «які любіць шмат казаць пра фашызм, капіюе фашыстаў мінулага стагодзьдзя, анэксуючы тэрыторыю незалежнай краіны, якая прызнана ўсім сьветам».

«Гэта вельмі небясьпечная палітычная гульня. Гэта правакацыя ня толькі супраць нашай краіны. Гэта спроба дэстабілізаваць сытуацыю ў рэгіёне, у Эўропе і ва ўсім сьвеце», — адзначыў Турчынаў.

Ён таксама заклікаў украінцаў захоўваць спакой:

«Наша справа правільная. З намі праўда, Бог і Ўкраіна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG