Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Расея згубіла тармазы


Алесь Лагвінец
Алесь Лагвінец

Палітоляг Алесь Лагвінец камэнтуе для Свабоды выступ Уладзімера Пуціна.

«Расея згубіла тармазы. Яна нясецца на сваёй імпэрскасьці па дарозе міжнародных дачыненьняў. Калі яны не прызнаюць украінскую нацыю, дзяржаву і народ, гэтак жа яны не прызнаюць і беларускую. Гэты ваяўнічы выступ Пуціна ставіць пад пагрозу беларускую дзяржаўнасьць і беларускую нацыю.

Пуцін не адмаўляецца ад сваіх агрэсіўных дзеяньняў ва Ўкраіне. Больш за тое, ён падкрэсьліў, што Расея мае апэтыты на Ўсходнюю Ўкраіну. Ён упірае на гістарычную несправядлівасьць. Але дзеяньні Расеі парушаюць міжнароднае права.

Па сутнасьці, вуснамі Пуціна заяўлена, што Расея надалей будзе аслабляць і дэстабілізоўваць Украіну, каб праводзіць сваю імпэрскую палітыку.

Пуцін глыбока абураўся сыстэмай, якая склалася пасьля развалу Савецкага Саюзу. Ён сказаў, што вельмі несправядлівы і тэрытарыяльны падзел, і тое, што значная частка расейцаў знаходзіцца за межамі сёньняшняй Расейскай Фэдэрацыі.

Гэты зварот Пуціна найперш быў адрасаваны да расейцаў. Ён быў скіраваны на тое, каб здабыць падтрымку расейцаў у ягоным істотным выкліку да ўсёй міжнароднай сыстэмы адносінаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG