Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Удар» — за спыненьне дыпляматычных адносін з Расеяй


Партыя «Ўдар» пад кіраўніцтвам Віталя Клічко заклікае ўкраінскую ўладу разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй.

«Зыходзячы з варожых дзеяньняў палітычнага кіраўніцтва Расеі і агульнапрынятай практыкі міжнародных адносін, мы настойваем на неадкладным скасаваньні дыпляматычных адносін Украіны з Расейскай Фэдэрацыяй, — адзначылі ва „Ўдары“. — Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў Указ аб прызнаньні незалежнасьці так званай Рэспублікі Крым і распараджэньне аб падпісаньні праекту дамовы аб прыняцьці Крыму ў склад Расеі. А Дзярждума Расеі падтрымала далучэньне Крыму да Расейскай Фэдэрацыі.

Такія дзеяньні зьяўляюцца працягам курсу расейскага кіраўніцтва на агрэсію супраць украінскай дзяржавы, замахам на яе сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. Гэта адкрытае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Ўкраіны», — падкрэсьлілі ў партыі.

Ва «Ўдары» адзначылі, што ў адказ на заклікі Ўкраіны і міжнароднай супольнасьці да пошуку дыпляматычных шляхоў вырашэньня канфлікту прэзыдэнт Расеі абраў шлях далейшай эскаляцыі напружанасьці і ваенных пагроз.

«Гэта непрымальна. Таму сёньня адной з пазыцыяў Украіны павінен быць разрыў дыпляматычных адносінаў з Расейскай Фэдэрацыяй», — перакананыя ў партыі «Ўдар».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG